№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Пчолцы Маі споўнілася 100 гадоў

16 траўня 2012

Пчолцы Маі споўнілася 100 гадоў
Пераможны палёт пчалы Маі па свеце пачаўся ў 1975 годзе, калі нямецкі тэлеканал ZDF зняў серыю мультфільмаў пра паласатую пчолку-таўстушку. Дзеці ад яе проста вар’яцелі, хоць з “дарослага” боку не абышлося без скепсісу. Медыйныя эксперты і тэлекрытыкі назвалі анімацыйны фільм “немудрагелістым шырспажывам”. Але дзякуючы поспеху ў гледача праз некалькі гадоў на экраны выйшла другая частка серыяла — “Новыя прыгоды пчолкі Маі”.

У тыя часы дзіцячымі праграмамі на ZDF кіраваў Ёзэф Гёлен. Але ён і не думаў прыдумляць новага моднага персанажа, а проста “ажывіў” гераіню сваёй улюбёнай дзіцячай кніжкі “Прыгоды пчолкі Маі” Вальдэмара Бонзэльса, упершыню апублікаванай у 1912 годзе. Тады, у пачатку XX стагоддзя, казачная пчала ператварыла Бонзэльса з багемнага няўдачніка ў паспяховага пісьменніка.

Вальдэмар Бонзэльс нарадзіўся ў сям'і буржуа “вільгельмаўскай эпохі”. Яго бацька быў аптэкарам і дантыстам, а вось з юнага Вальдэмара перспектыўнага вучня не атрымалася. Ён кінуў школу і вывучыўся на гандляра, але свая справа ў яго не пайшла. Тады малады чалавек кінуў усё і выправіўся з базельскім місіянерамі ва Усходнюю Індыю, але і тут здолеў пасварыцца з усімі. Кніжку пра пчалу Маю ён пісаў у цяжкім эмацыйным стане: свет вакол і ўнутры яго быў разбураны.

“Прыгоды пчолкі Маі” выйшлі з падзагалоўкам “Раман для дзяцей”. Але ў прадмове Бонзэльс казаў зусім не пра нястомную працавітасць, так уласцівую пчолам, а пра ўласны крызіс. Яго пчала нарадзілася ў часы ўнутраных хваляванняў: вулей падзяляецца на дзве калоніі, і пчала спрабуе пабудаваць адносіны з новай супольнасцю. У адрозненне ад супляменніц, Мая не хоча працаваць у сотах, не жадае прысвячаць жыццё агульнай справе і ляціць, каб паглядзець свет.

Дзіцячы раман стаў бэстсэлерам сярод салдат падчас Першай сусветнай вайны. Але не таму, што франтавікі марылі збегчы з поля бою на ідылічную кветкавую паляну — наадварот, раман Бонзэльса цалкам баявы. Пчала Мая выкрывае план нападу шэршняў на родны вулей і папярэджвае іншых пчол. “Я хачу памерці за цябе!” — мармыча Мая сваёй царыцы, дрыжучы ад страху перад Яе Вялікасцю. Вось так дзіцячая кніжка ператварылася з аповеду для дзяцей у оду нямецкаму нацыяналізму.

Не дзіва, што Мая, гатовая скласці галаву за бацькаўшчыну, адрозніваецца ад сваёй мультыплікацыйнай інтэрпрэтацыі. Хоць і экранная пчолка — персанаж неадназначны. Бо пад маскай лагоднага жоўта-чорнай кузуркі адгадваецца сатыра на чалавека і яго сацыяльныя праблемы.
паводле germania-online.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
235