№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Каляды з "ПрайдзіСветам" у кнігарні "логвінаЎ"

18 снежня 2014

22 снежня інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае на “Калядную вечарынку з “ПрайдзіСветам”.

У праграме:

уручэнне прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшыя пераклады 2013 году. Са спісам намінантаў на прэмію можна азнаёміцца тут

прэзентацыясерыі “PostScriptum”, у тым ліку кніг “Прыгоды Шэрлака Холмса” і “Падарунак на Каляды” (зборнік святочнага апавядання);

прэзентацыя 14-ганумаручасопіса “Лабірынты іншасвету”;

святкаванне 5-годдзя часопіса “ПрайдзіСвет”;

калядныя чытанні, прамовы і віншаванні.

У імпрэзе возьмуць удзел:

— намінанты на прэмію часопіса “ПрайдзіСвет”: Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч і інш.;

— сябры рады часопіса “ПрайдзіСвет”: Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава і Юля Цімафеева.

Вядучы імпрэзы — Альгерд Бахарэвіч.



Пачатак у 19.00.

Месца правядзення: кнігарня “Логвінаў” (пр-т. Незалежнасці, 37А)

Уваход вольны.

паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
355