№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Нямеччыне выйшла кніга Святланы Алексіевіч "Апошнія сведкі"

30 ліпеня 2014

Кніга "Апошнія сведкі" беларускай пісьменніцы і журналісткі, лаўрэата Прэміі міру нямецкага кнігагандлю Святланы Алексіевіч выйшла на нямецкай мове ў панядзелак, 28 ліпеня, у берлінскім выдавецтве Hanser.



У гэтым творы сабраныя ўспаміны людзей, чыё дзяцінства прыпала на Другую сусветную вайну. Напісаўшы яго, Святлана Алексіевіч чарговы раз прадэманстравала сваю пазіцыю перакананага пацыфіста. У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ва Украіне, паднятая ў кнізе тэма набывае асаблівую актуальнасць.

паводле novychas.info

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
1600