№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Умбэрта Эка атрымаў прэмію Гутэнберга

3 кастрычніка 2014

Умбэрта Эка атрымаў прэмію Гутэнберга
Італьянскі пісьменнік Умберта Эка атрымаў прэмію Ёгана Гутэнберга. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання 82-гадовага Умбэрта Эка адбылася ўвечары ў чацвер, 2 кастрычніка, у горадзе Майнц, піша “Нямецкая хваля”.


Італьянскі пісьменнік, філосаф, гісторык-медыевіст, спецыяліст па семіётыцы і літаратурнай крытыцы атрымаў прэмію, у прыватнасці, за свае літаратурныя публікацыі, якія, як сказана ў абгрунтаванні журы, “захопліваюць мільёны чытачоў ва ўсім свеце культурай кнігі і гісторыяй кнігі”.

Аўтар знакамітых раманаў “Імя ружы” і “Ківач Фуко” апублікаваў таксама “Мастацтва любові да кнігі”, якую заснавальнікі прэміі назвалі “прызнаннем у любові да бібліяфіліі”.

Таварыства Ёгана Гутэнберга вывучае гісторыю і развіццё друкаванай тэхнікі. Яго сябрамі з’яўляецца больш чым тысяча спецыялістаў адпаведнага профілю з 35 краін свету. Прызавы фонд прэміі — 10 тысяч еўра.

паводле litakcent.com

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
364