№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Назвалі лаўрэатаў прэміі Андрэя Белага

3 снежня 2012

Назвалі лаўрэатаў прэміі Андрэя Белага

У намінацыі “Проза” пераможцамі сталі Марыяна Гейдэ (“Бальзаміны чакаюць”) і Віктар Іваноў (“Чумны Пакемар”). Найлепшым у “Гуманітарных даследаваннях” быў прызнаны Аркадзь Іпалітаў з кнігай “Асабліва Ламбардыя. Вобразы Італіі XXI стагоддзя”, а прэмія ў намінацыі “Літаратурныя праекты/крытыка” адышла да літаратурна-крытычнага альманаху “Трансліт”.

Перакладчыцкая прэмія дасталася Юрыю Чайнікаву за “Дзённікі” Вітальда Гамбровіча; за заслугі ў развіцці рускай літаратуры ўзнагародзілі Анры Валахонскага.

У журы прэміі сёлета ўваходзілі Барыс Іваноў, Барыс Астанін, Глеб Мораў, Барыс Дубін, Аляксандр Скідан, Аляксандр Уланаў і Грыгорый Дашэўскі. Прэмія Андрэя Белага ўпершыню была ўручаная ў 1978 годзе. У розныя гады яе атрымлівалі Барыс Гройс, Марыя Сцяпанава, Аляксей Цвяткоў, Ірына Прохарава, Уладзімір Сарокін і іншыя. Прызавы фонд прэміі — адзін рубель, яблык і бутэлька гарэлкі.

паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
166