№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

“Азіяцкага Букера” ўпершыню ўручылі пісьменніку з Малайзіі

18 сакавіка 2013

“Азіяцкага Букера” ўпершыню ўручылі пісьменніку з Малайзіі
Журы прэміі адзначыла стылістычныя вартасці кнігі, якая расказвае пра Малайзію падчас японскай акупацыі. Раман Тан Тван Энга ў 2012 годзе таксама прайшоў у шорт-ліст брытанскага Букера, аднак узнагароду ў выніку атрымала пісьменніца Хілары Мэнтэл.

Акрамя Тан Тван Энга на “азіяцкага Букера” прэтэндавалі яшчэ чатыры пісьменнікі, у тым ліку Архан Памук з раманам “Дом цішыні”, які на ангельскую быў перакладзены ўпершыню ў мінулым годзе, хоць быў напісаны яшчэ ў 1983-м.

The Man Asian Literary Prize уручаецца пісьменнікам з краін Азіі, чые творы былі перакладзеныя на ангельскую або напісаныя на ёй цягам папярэдняга каляндарнага году. Прэмія ўпершыню была ўручаная ў 2007 годзе, тады яе ўладальнікам стаў кітайскі пісьменнік Цзян Ронг за раман “Ваўчыны татэм”.

У 2013 годзе прэмія зменіць назву і будзе называцца Asian Literary Prize, бо група кампаній Man яе больш не спансуе.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
134