№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Харватыі пачалася кампанія за чытанне ўголас

15 красавіка 2013

У Харватыі пачалася кампанія за чытанне ўголас
У дзіцячым садку Razlicak і Цэнтры дзяцей са слабым слыхам Slava Raskaj пры падтрымцы ЮНІСЕФ пачаўся сумесны праект, мэта якога — пазнаёміць дзяцей з літаратурай і такім чынам дапамагчы ім кантактаваць з вонкавым светам. Апошняе харвацкае даследаванне ЮНІСЕФ паказала, што хоць чытанне ўголас развівае ў дзяцей маўленне і камунікацыйныя здольнасці, у тысячах сем'яў гэта не прынята. Усяго пятнаццаць хвілін чытання ўголас на дзень здольныя прышчапіць любоў да друкаванага слова на ўсё жыццё, не кажучы пра падрыхтоўку да школы і паляпшэнне стасункаў з бацькамі.

Першыя чытанні прайшлі ў найбуйнейшым бібліятэчным цэнтры Заграба. Там былі абвешчаныя вынікі мінулага даследавання і там жа бацькоў знаёмілі са спецыяльнымі тэхнікамі чытання. Аказваецца, пры вусным чытанні дзецям неабходна бачыць актыўную міміку і жэсты — такім чынам дзеці, што слаба чуюць, і дзеці з сіндромам Даўна лепш разумеюць змест кнігі. Гэтыя тэхнікі скіраваныя на актыўнае ўзаемадзеянне з дзіцем, стымулююць яго самастойна прамаўляць гукі, рэагаваць на сюжэт, асвойваць новыя жэсты.

Мерапрыемствы, што рэкламуюць чытанне ўголас, будуць праводзіцца ў Харватыі ўвесь год. ЮНІСЕФ будзе забяспечваць трэнінгі для дактароў-педыятраў, дзе раскажуць пра карысць такіх практык, а самыя бедныя сем'і змогуць атрымаць дзіцячыя кнігі бясплатна.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
174