№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выйшла першая кніга Кірылы Анохіна

20 ліпеня 2013

Выйшла першая кніга Кірылы Анохіна
* * *

заблукалым дзіцём
шукаючы выйсце
са свайго лядашчага
лесу
ўжо чую
як асцярожна
зачыняюцца
дрэвы

З анатацыі да кнігі:

Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца” — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам.

Пра аўтара:

Кірыл Анохін нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску. У 2009 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. Пераможца фестывалю аднаго верша (Мінск, 2011). Зацікаўленасці: верлібры, музыка, філасофія.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
226