№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Памёр рускі перакладчык і літаратурны крытык Віктар Тапароў

21 жніўня 2013

Памёр рускі перакладчык і літаратурны крытык Віктар Тапароў
Віктар Тапароў нарадзіўся ў 1946 годзе ў Ленінградзе. У 1969 скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта з дыпломам германіста. У час навучання займаўся выданнем студэнцкага часопіса “Звенья”. З 1972 году публікаваўся як паэт-перакладчык і крытык замежнай літаратуры, з 1987 году — як крытык сучаснай рускай літаратуры, а з 1990 году стаў палітычным публіцыстам.

У яго перакладах на рускай мове выйшлі вершы Джона Дона, Джорджа Гордана Байрана, Ўільяма Блэйка, Персі Шэлi, Эдгара По, Роберта Браўнінга, Оскара Ўайлда, Рэд’ярда Кіплінга і многіх іншых паэтаў. Сам Тапароў напісаў кнігі “Двойное дно. Признание скандалиста” (1999), “Похороны Гулливера в стране лилипутов” (2002) і “Руки брадобрея” (2003). Тапароў быў лаўрэатам шматлікіх прэмій, сярод іх — аўстрыйская прэмія імя Георга Тракля, прэміі “Чалавек і кнігі” і “Залатое пяро Русі”.

Віктар Тапароў быў галоўным рэдактарам выдавецтва “Лимбус Пресс” і адным з заснавальнікаў літаратурнай прэміі “Нацыянальны бэстсэлер”. У апошнія гады працаваў у газеце “Известия”.
паводле snob.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
336