№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Памёр Эрык Сігал, аўтар знакамітай “Гісторыі кахання”

20 студзеня 2010

Памёр Эрык Сігал, аўтар знакамітай “Гісторыі кахання”
Па словах яго 29-гадовай дачкі Франчэскі (Francesca Segal), пісьменнік, што цягам 25 гадоў пакутаваў на хваробу Паркінсона, сканаў у нядзелю ў сваім доме ў Лондане, яго пахаванне прайшло ў аўторак.

У 1967 годзе Эрык Сігал напісаў сцэнар да культавага мультыплікацыйнага фільма “Жоўтая падводная лодка” на аднайменную песню легендарнага брытанскага рок-гурта “The Beatles”.

У 1970 годзе выйшаў яго самы знакаміты твор – аповесць “Гісторыя кахання”, што стаў бестсэлерам і разышоўся тыражом у 30 мільёнаў экзэмпляраў. У тым жа годзе паводле раману быў зняты аднайменны фільм, які намінаваўся на прэмію “Оскар” адразу ў сямі намінацыях, у тым ліку за найлепшы сцэнар. У выніку кінастужка атрымала адзін “Оскар” за музыку да фільма.

"Гісторыя кахання" ў перакладзе Алеся Асташонка выходзіла і па-беларуску. Прачытаць яе ў інтэрнэце можна тут.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
179