№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Апублікаваны доўгі спіс расійскай прэміі "Большая книга"

16 красавіка 2010

Апублікаваны доўгі спіс расійскай прэміі
Як заявіў тэлеканалу "Культура" старшыня рады экспертаў прэміі Міхаіл Бутаў, на конкурс было даслана амаль чатырыста розных прац, у тым ліку некаторыя вершаваныя творы і творы эпісталярнага жанру, якія не былі прынятыя да ўдзелу з прычыны неадпаведнасці ўмовам конкурсу.

У доўгі спіс прэтэндэнтаў трапілі такія вядомыя аўтары, як Уладзімір Вайновіч, высунуты на прэмію за кнігу "Аўтабіяграфія. Раман майго жыцця", Алег Заянчкоўскі з творам "Шчасце магчымае: Раман нашага часу", Віктар Пялевін з раманам "t", Дзіна Рубіна з кнігай "Белая галубка Кордавы".

Сярод прэтэндэнтаў на прэмію "Большая книга" ёсць таксама аўтары, якія траплялі ў доўгі і кароткі спісы прэміі ў мінулыя гады (Рустам Рахматулін, Андрэй Балдзін).

У доўгім спісе таксама апынуліся Захар Прылепін ("Леанід Леонаў: "Игра его была огромна"), Максім Кантар ("У той бок"), Павел Крусанаў ("Мёртвая мова"). Кароткі спіс прэміі будзе апублікаваны ў траўні, а пераможцаў журы назаве ў лістападзе.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
142