№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Першым беларускім творам па-турэцку стане раман Чаргінца

20 студзеня 2011

Першым беларускім творам па-турэцку стане раман Чаргінца
– На дадзены момант кніга знаходзіцца ў стадыі перакладу, – зазначыў Міхась Пазнякоў. – Яе выданне плануецца ўжо ў гэтым годзе. Дзякуючы завязаным некалькі гадоў таму творчым і дзелавым кантактам з нашымі турэцкімі калегамі заключанае двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Як паведамляе газета “Белорусская Нива”, Беларусь ужо зрабіла першыя крокі. Яшчэ ў мінулым годзе ў часопісе “Полымя” былі апублікаваныя пераклады твораў трох выдатных літаратараў старажытнай і сучаснай Турцыі – Джалалэдзіна Румі, Архана Велі і Мухамеда Фетхулаха Гюлена. Пераклады зрабілі Мікола Мятліцкі і Рагнед Малахоўскі.

– Яшчэ мы плануем падрыхтаваць пераклад і надрукаваць у Беларусі творы турэцкіх аўтараў буйных формаў, – сказаў Міхась Пазнякоў. – Яшчэ рыхтуецца да выдання анталогія беларускай паэзіі па-турэцку. Там сабраныя сорак аўтараў – ад класікаў да сучаснікаў. Кніга таксама выйдзе сёлета.
паводле belniva.by

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
324