№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Памёр рускі паэт і перакладчык Уладзімір Ціхаміраў

20 красавіка 2011

Памёр рускі паэт і перакладчык Уладзімір Ціхаміраў
Уладзімір Ціхаміраў (1943 — 2011) — рускі перакладчык, паэт, празаік, драматург. Вучань Аркадзя Штэйнберга.

Паводле адукацыі — географ-геабатанік, скончыў МДУ. Два гады працаваў у школе. Першыя выдадзеныя пераклады — газэлі Алішэра Наваі.

Пераклаў на рускую мову выбраныя гімны “Рыгведы” і “Атхарваведы”, англасаксонскі эпас “Бэўвульф” (адзіны рускі пераклад) і малыя творы старажытнаангельскай паэзіі, старажытнаісландскую “Старэйшую Эду”, сярэднявечную ангельскую паэму “Жамчужына” (адзіны рускі пераклад), помнікі румынскай народнай і старажытнаірландскай паэзіі. Займаўся перакладам Карана (пераклад так і не быў скончаны, аўтарскія правы на выкананы пераклад належаць выдавецтву-замоўцу). Паэтычны пераклад разумеў перш за ўсё як перадачу музыкі і духу тэксту.

Сайт Уладзіміра Ціхамірава

Пераклады Уладзіміра Ціхамірава на сайце “Век перевода”

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
167