№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выйшла кніга Паўла Анціпава

16 лістапада 2011

Выйшла кніга Паўла Анціпава
Кніга змяшчае ўласна аўтабіяграфічную аповесць “Дипломная работа” (прыгоды на пусты страўнік беларускага літаратара ў Маскве), а таксама некалькі апавяданняў. Сустрэча з ужо вядомымі анціпаўскімі героямі — бабкай Каліласкай і Леніным гарантаваная! Кнігу ўжо можна купіць у кнігарні “логвінаЎ”.

ПАВЕЛ АНЦІПАЎ (Павел Антипов). Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску, дзе скончыў эканамічны ўніверсітэт і Беларускі Калегіюм. Вучыўся таксама ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве. Жыве ў Мінску. Сваімі настаўнікамі ў літаратуры лічыць Набокава і Флабэра. Першая публікацыя — “Апавяданні пра Мінск і яго метрапалітэн” — адбылася ў 2005 годзе ў часопісе “Дзеяслоў”.

Павел Анціпаў — лаўрэат літаратурных конкурсаў Беларускага ПЭН-Цэнтра: імя Уладзіміра Караткевіча (2005), імя Карласа Шэрмана (2009), а таксама фіналіст “Ілля-прэміі” (2006) і конкурсу “Чацвераногая варона” імя Данііла Хармса (2007, 2008). У 2011 годзе ўвайшоў у лонг-ліст прэміі “Дэбют” з цыклам апавяданняў.
паводле lohvinau.livejournal.com

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
152