№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Артур Клінаў прэзентуе свой новы раман "Шклатара"

8 студзеня 2014

Артур Клінаў прэзентуе свой новы раман

8 студзеня (серада) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) адбудзецца аўтограф-сесія Артура Клінава з нагоды выхаду яго трэцяга рамана “Шклатара”.

Рэдактарка кнігі Ірына Герасімовіч расказвае:

“Шклатара” — аўтабіяграфічны раман. Гэты раман — перш за ўсё ўчынак адказнасці Артура Клінава за самога сябе. Гэта высокая ступень адказнасці за ўласнае жыццё — напісаць раман пра свой досвед, зрабіць гэты досвед адкрытым і даступным для іншых. Я бачу ў гэтым мужнасць. Гэта энергія, якая робіць раман патэнцыйна цікавым для кожнага чытача, незалежна ад ягонай сферы дзейнасці або краіны пражывання.

…аўтар намагаецца расказаць нашую прастору і наш час, расказаць, як гэтую прастору і гэты час пражывае асобны чалавек. Артур па-шпіёнску, нібы той партызан, расказвае пра тое, што адбываецца ў нашым вузкім культурным асяроддзі, шырэй — пра тое, што адбываецца ў краіне.

Гэта такая партызанская справаздача з закрытай тэрыторыі, прычым пад “закрытай тэрыторыяй” тут можна разумець і культурнае асяроддзе, і душу галоўнага героя.

Пачатак а 19-й.

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці, 37А.

Уваход вольны.

 

паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
298