№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Фрэнк О’Хара (Frank O'Hara)

1926-1966

Фрэнк О’Хара

Поўнае імя — Фрэнсіс Расэл О’Хара. Амерыканскі празаік, паэт і мастацкі крытык. Лічыцца адным з самых значных прадстаўнікоў нью-ёркскай паэтычнай школы.

Нарадзіўся ў сям’і ірландскіх каталікоў у Балтымары, вырас у горадзе Графтан (Масачусэтс).

У пачатку 1940-х вучыўся ў Музычнай кансерваторыі Новай Англіі, падчас Другой сусветнай вайны служыў у ВМФ ЗША. Пасля дэмабілізацыі паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе пазнаёміўся з яшчэ адным яркім прадстаўніком нью-ёркскай школы — Джонам Эшберы — і пачаў друкавацца ў літаратурным часопісе “Гарвард Адвакат”. Яго любімымі паэтамі былі П’ер Рэвердзі, Арцюр Рэмбо, Стэфан Малармэ, Барыс Пастарнак і Уладзімір Маякоўскі. О’Хара быў цудоўным піяністам, але нягледзячы на сваю любоў да музыкі, у Гарвардзе вывучаў літаратуру.

У 1951 годзе пасяліўся ў Нью-Ёрку, дзе пражыў да канца жыцця. З 1960 году працаваў куратарам у нью-ёркскім Музеі сучаснага мастацтва (Museum of Modern Art).

О’Хара друкаваўся ў авангардных часопісах і малымі накладамі ў дробных выдавецтвах. Ён быў практычна невядомы па-за вузкім колам паэтаў і мастакоў, шырокую папулярнасць набыў толькі незадоўга да смерці. Сваю творчасць ён разглядаў як надзвычай легкадумную, і яго творы захаваліся ў многім дзякуючы сябрам. Яго першы паэтычны зборнік выйшаў у 1952 годзе, у 1971-м сябры выдалі “Выбраныя вершы Фрэнка О’Хары”, за якія паэт пасмяротна атрымаў Нацыянальную кніжную прэмію ў галіне паэзіі.

Свой аўтарскі стыль Фрэнк О’Хара акрэсліваў як “персанізм”. Многія з яго вершаў гучаць як “дзённікавыя запісы”. Гэты стыль у выніку зрабіў вялікі ўплыў на развіццё не толькі амерыканскай, але і сусветнай паэзіі, парушаючы межы паміж “паэтычным” і “непаэтычным” маўленнем.

Памёр Фрэнк О’Хара ў 1966 годзе ў аўтааварыі.

Чытайце таксама

Джэймс Мэцью Бары

Джэймс Мэцью Бары

Шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы дзякуючы казцы “Пітэр Пэн”

Давід Шульман

Давід Шульман

Празаік, піша па-беларуску і па-руску.

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

506