A R C H E П а ч а т а к № 9 (49) - 2006
Пачатак  Цалкам Форум


9-2006
" да Зьместу "

 



аналітыка • гісторыя • літаратура • рэцэнзіі

 


гісторыя

   

Вокладка «ARCHE» №9
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Разгон
Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання

Міхаіл Цесавец7
Пагражалі… праліццём крыві

Цесавец М. М. (Пушкінская выбарчая акруга № 40, г. Мінск). Начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай аховы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. Паважаны старшыня! Паважаныя дэпутаты! Учора а 20-й гадзіне, то бок 11 красавіка гэтага года мяне праінфармаваў начальнік упраўлення па ахове аб’ектаў пра тое, што ў каменданцкае памяшканне (я сказаў, 20-я гадзіна 11.04) Дома ўрада паступіла інфармацыя ад дзяжурнага па ўпраўленні ўнутраных справаў Мінскага гарвыканкама пра тое, што а 20-й гадзіне 9-й хвіліне дзяжурнаму па УУС паступіла паведамленне ад ананімнага абанента наконт мініравання Дома ўрада і чакання выбуху. Мной быў прадубляваны сігнал, які паступіў, у дзяжурную частку МУС, і выкліканыя сапёры. А 20.35 я дазваніўся да старшыні Вярхоўнага Савета і зрабіў справаздачу Мечыславу Іванавічу сітуацыі, што склалася, які раіў і даў мне ўказанні ў выпадку далейшай пагрозы эвакуаваць увесь персанал службовых асоб, у тым ліку і дэпутатаў Вярхоўнага Савета, што там знаходзяцца. Пра гэтую размову я паведаміў даслоўна групе дэпутатаў, якая знаходзілася ў гэтай зале, і мы доўга з імі вялі дыскусію, і прыступіў да эвакуацыі наяўнага тут тэхнічнага персаналу і службовых асоб тымі сіламі, што былі тут, у Доме ўрада. Потым дадаткова зняў сілы для таго, каб ачапіць будынак. Адпаведнымі інструкцыямі, з адпаведнымі аператыўнымі планамі, прадугледжанымі ў такіх сітуацыях. А 22-й гадзіне 17-й хвіліне прыбылі сапёры на чале з намеснікам камандзіра вайсковай часткі 3310 палкоўнікам Хасіевым Валерыем... і намеснікам начальніка ўпраўлення грамадзянскай абароны і ўнутраных войскаў палкоўнікам Міцкевічам Уладзімірам Сяргеевічам і групай сапёраў, якія прыступілі да агляду паверхаў, вестыбюля, буфета, другога паверха Дома ўрада. Агледзеўшы гэтыя памяшканні і частку з іх апячатаўшы, заявілі, што агляд залы пасяджэнняў магчымы толькі пасля эвакуацыі наяўных там людзей, у тым ліку і неаднакроць у гэтай зале8. Толькі тады яны змогуць даць сваё заключэнне. Многія9 паўторна каля 23-й гадзіны без некалькіх хвілін было дакладзена Мечыславу Іванавічу пра сітуацыю, якая складвалася, і быў атрыманы адказ, што калі гэтая пагроза сапраўды рэальная, то людзей неабходна эвакуаваць. Пра гэтую размову і ацэнку сітуацыі мной асабіста быў праінфармаваны прэзідэнт з меркаваннем Мечыслава Іванавіча пра тое, што дэпутатаў неабходна эвакуаваць, бо рэальная пагроза існуе, і сапёры не маюць магчымасці праводзіць работы па абследаванні памяшканняў, каб не падвяргаць небяспецы жыццё людзей. Прэзідэнт з гэтым пагадзіўся, пра што я і даў справаздачу пазней дэпутатам. Сапёры, абследаваўшы часткова залу пасяджэнняў, мне ніякай гарантыі бяспекі наяўных там людзей не далі, заявіўшы, што залу трэба вызваліць, агледзець і апячатаць. Вы, Алег Анатольевіч, заявілі, што мне падпісалі і далі акты. Я іх не тое што ў вочы не бачыў, а і ў рукі не браў. І пра гэта я кажу ўсяму Вярхоўнаму Савету. (Гоман у зале.) Не трэба. Тое, што ёсць, тое ёсць.

Старшыня. Прашу супакоіцца, не трэба выкрыкваць, не трэба. (Гоман у зале.)

Цесавец М. М. Я гэтых актаў (яшчэ раз паўтараю для ўсіх дэпутатаў) не бачыў у вочы і ў руках не трымаў. (Гоман у зале.) Можа, яму дакладалі, але я іх не бачыў... і ў руках не трымаў. Падчас агляду залы дэпутаты працягвалі хадзіць. На ўсе прапановы мае, просьбы, угаворванні ў гэтай зале неаднаразовыя пакінуць залу не рэагавалі. У тым ліку пагражалі праліццём крыві ў гэтай зале, і што яна заліецца крывёю. Што было? Што было, дарагія дэпутаты, давайце глядзець адзін адному ў вочы і аб’ектыўна. (Гоман у зале.)

Старшыня. Прашу супакоіцца і не зневажаць, таму што я вымушаны буду папрасіць з залы пасяджэння. Калі ласка.

Цесавец М. М. ...Пагражалі (яшчэ раз паўтараю) праліццём крыві, раскладвалі спальныя мяхі і іншыя спальныя рэчы. Сваімі дзеяннямі яны заміналі далейшаму агляду памяшкання і з улікам патрабаванняў, якія выстаўляе сапёр, што ні ў якім выпадку і ніякай адказнасці за… наяўных у зале людзей будынка не нясуць. А таксама гэта сапёры заяўлялі, а таксама з улікам, што будынак неабходна карпатліва абследаваць, таму што зранку пачнецца пленарнае пасяджэнне. На падставе раней атрыманага ўказання і прапаноў старшыні Вярхоўнага Савета, прэзідэнта мной яшчэ раз было прапанавана дэпутатам пакінуць залу і даць магчымасць сапёрам працягнуць працу па абследаванні памяшкання. Але і на гэты раз наяўныя ў зале дэпутаты не рэагавалі на нашы прапановы. Пасля гэтага сіламі спецпадраздзяленняў Міністэрства ўнутраных справаў, якія прыбылі дзеля аказання дапамогі і навядзення парадку, а 2-й гадзіне 40-й хвіліне дэпутаты былі адведзеныя ў машыны і дастаўленыя ва ўказаныя імі месцы, у цэнтр горада, а ў будынку працягнуліся работы. Карпатліва даследаваліся ўсе памяшканні Дома ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта сапёрамі, падраздзяленнямі паводле патрабаванняў інструкцыі і аператыўных планаў, што меліся на гэты конт. Усе работы былі скончаныя да 12-й гадзіны 12 красавіка гэтага года. Пра што існуе падпісаны акт і палкоўнікам.

Дадаткова паведамляю дэпутатам дзеля інфармацыі, што меў [месца] факт парушэння грамадскага парадку. Так, у 23 гадзіны 30 хвілін група грамадзянаў колькасцю да 15 чалавек на чале з дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Какоўкам Віктарам Фёдаравічам і ягоным братам Какоўкам Васілём Фёдаравічам, які працуе намеснікам дырэктара акцыянернага таварыства... у горадзе Наваполацку. Абодва знаходзіліся ў п’яным выглядзе, пашкодзілі запоры ўваходных дзвярэй, уварваліся ўнутр будынка, праз правае крыло Дома ўрада. Апошні, брат дэпутата, выказваўся нецэнзурнай лаянкай, пагражаў фізічнай расправай супрацоўнікам міліцыі. Абодва былі затрыманыя і абследаваныя на прадмет алкагольнага ап’янення, пра што ёсць адпаведнае заключэнне. Какоўка Віктар Фёдаравіч дастаўлены па месцы жыхарства ў гатэль «Кастрычніцкая», а ягоны брат Васіль Фёдаравіч, які выказаў непадпарадкаванне, дастаўлены ў Маскоўскі райаддзел для далейшага разбіральніцтва. Тут прагучала пытанне міністра абароны, на якім ён сказаў: так, сапраўды ў зале пасяджэння адбылося тое, што аказаўся пабочны чалавек і знаходзіўся да 23-й гадзіны. Папярэдне [а] 18[-й] гадзін[е] была гутарка, калі ўставалі тут дэпутаты і чыста аб’ектыўна ў нас з імі адбылася размова пра тое, што ёсць заява іх, на імя старшыні Вярхоўнага Савета, і ўсе дэпутаты... тут, улічваючы дэпутацкімі... за выключэннем журналістаў, якія мусяць пакінуць залу. На гэта ўсе пагадзіліся. У нас, юрыстаў, ніякіх не было падстаў для таго, каб не давяраць дэпутатам альбо атрымліваць на гэты конт нейкія іншыя ўказанні. Нягледзячы на гэта дэпутат [? – Рэд.] Радкевіч Алена Яўгенаўна, прадстаўніца радыё «Свабода» Рэспублікі Беларусь з 18-й гадзіны хавалася ў гэтай зале і ў прэзідыуме вось тут і пад мяхамі. (Гоман у зале.) І апошняя была выведзеная ў вельмі культурнай форме, без усялякага фізічнага гвалту і прымусу. Ад яе быў рапарт пра тое, што яна была тут. Так што рапарт ёсць, ёсць адпаведныя запісы (я маю на ўвазе стужкі, матэрыялы, якімі валодае, і якімі... камісіі), яны афіцыйна з усім гэтым пазнаёмяцца. У мяне ўсё.

Старшыня. Вы згодны адказаць на некаторыя пытанні ці не? Гэта ваша права. Міхаіл Міхайлавіч, ваша права, згодны ці не? Калі не, тады я...

Цесавец М. М. ...Я думаю, што не варта.


РАЗГОН: ЗЬМЕСТ
Ад укладальніка 
МІКАЛАЙ АКСАМІТСкокі чорных гарылаў
ЛЯВОН БАРШЧЭЎСКІКрывавая ноч
ЮРАСЬ БЕЛЕНЬКІХлопцы, ці патрэбны вам лідэр?
ІГАР ГЕРМЯНЧУКПраверана: мінаў няма
ВАЛЯНЦІН ГОЛУБЕЎГаладоўка
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ Супрацьстаянне
ЛЯВОНЦІЙ ЗДАНЕВІЧНягнуткасць загубіла БНФ
МІКАЛАЙ КРЖЫЖАНОЎСКІСа збіцця дэпутатаў пачалася дыктатура…
АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКАЯ мушу дэманстраваць уладу
ПЁТРА САДОЎСКІТакое не забываецца
АЛЕГ ТРУСАЎУсё нагадвала ваенны пераварот
МІХАІЛ ЦЕСАВЕЦПагражалі… праліццём крыві
ДАДАТАКПастанова аб прыпыненні папярэдняга следства па крымінальнай справе
 

7 Стэнаграма пасяджэння № 95 Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ХІІ склікання (серада, 12 красавіка 1995 года). НАРБ. Ф. 968. Воп. 1. Спр. 3431.

8 Так у арыгінале. – Заўв. рэд.

9 Відаць, мелася на ўвазе «мною». – Заўв. рэд.

Пачатак  Цалкам Форум

№ 9 (49) - 2006

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/09/24