A R C H E П а ч а т а к № 9 (49) - 2006
Пачатак  Цалкам Форум


9-2006
" да Зьместу "

 



аналітыка • гісторыя • літаратура • рэцэнзіі

 


гісторыя

   

Вокладка «ARCHE» №9
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Разгон
Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання*

Яўген Анішчанка
Ад укладальніка

Падзеі, пра якія гаворыцца ніжэй, адбыліся неўзабаве пасля прыходу да ўлады прэзідэнта А. Лукашэнкі. На пачатку 1995 г. ён запатрабаваў сабе неабмежаваных паўнамоцтваў, адкрыта заявіўшы, што пакліканы пакласці канец «разгулу экстрэмісцкіх і мафіёзных элементаў»1, бо народ стаміўся ад бяздзейнасці ўлады, ад бясконцага спадзявання на яе.

У прэзідэнцкім атачэнні паставілі за мэту выдаліць з палітычнай сцэны дзейны парламент, зрабіць сілавыя міністэрствы паслухмянымі інструментамі прэзідэнцкай волі і спаралюшваць любое праяўленне грамадскай апазіцыі. 1 студзеня 1995 г. А. Лукашэнка прапанаваў выключыць з Закона аб Вярхоўным Савеце артыкул аб тым, што «Вярхоўны Савет з’яўляецца гарантам замацаваных у Канстытуцыі і законах і міжнародных абавязаннях дзяржавы правоў і свабод грамадзянаў Беларусі, арганізоўвае кантроль за іх выкананнем». ВС яму адмовіў, і А. Лукашэнка публічна заявіў, што не збіраецца больш хадзіць у ВС, дзе яго абавязкова «збэсцяць, стопчуць і здраднікам аб’явяць»2.

15 сакавіка 1995 г. А. Лукашэнка выклаў у тэлеэфіры сваю ідэю рэферэндуму па мовах, саюзе з Расіяй, нацыянальна-дзяржаўных сімвалах і адначасова прапанаваў ВС самараспусціцца. Ён пагражаў, што калі дэпутаты на працягу тыдня не разгледзяць беларуска-расійскі дагавор і не разыдуцца добраахвотна, то ён зробіць захады, каб навесці парадак: «Ніякай абсалютнай улады мне б не хацелася, але я вымушаны прымаць адпаведныя меры»3. Калі ж апазіцыя ў ВС запрацівілася падобнаму ціску і на знак пратэсту абвясціла 11 красавіка 1995 г. галадоўку, Лукашэнка запатрабаваў «эвакуаваць» дэпутатаў з Дома ўрада.

Гэтак сканаў Вярхоўны Савет ХІІ склікання – парламент, які «жыў грэшна і пакончыў смешна». Апазіцыя аказалася ў ім «запалам у іржавай гранаце», а сам ВС уласнаручна падпісаў сабе смяротны вырак.

Такое магло здарыцца выключна ў барацьбе за неабмежаваную ўладу праз адсутнасць супрацьвагі аўтарытарызму ў выглядзе грамадзянскай супольнасці. У выніку ў краіне знішчаны каштоўны прынцып дэмакратыі – падзел уладаў, які не дазваляе дамінаваць ніводнай яе галіне. Парушаны баланс непазбежна асуджае грамадства на валюнтарызм і аўтарытарызм.

Вось пра гэты пераходны працэс у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі і вёў я гаворку з дэпутатамі былога Вярхоўнага Савета ХІІ склікання. Мае суразмоўцы, апроч старшыні прэзідыума ВС М. Грыба, якраз паходзяць з асяродку сяброў БНФ, на якіх паставілі таўро ворагаў народу, «экстрэмістаў, нацыяналістаў, фашыстаў, раскольнікаў, дэструктыўных сілаў» і г. д. Усе яны маглі шчыра адказваць на мае пытанні, і я старанна занатоўваў іх успаміны. Аднак з розных прычын некаторыя адмовіліся ад гутаркі. Іншыя абмежаваліся, як відаць з тэкстаў, занадта сціплымі выказваннямі. Сведчанні нябожчыка І. Герменчука, а таксама выступы А. Лукашэнкі і М. Цесаўца друкуюцца без выняткаў паводле стэнаграмы пасяджэнняў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, якая захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. (Прамовы апошніх двух падаюцца ў перакладзе на беларускую.) Таму, зразумела, цяжка назваць прыведзеныя тэксты сапраўднымі мемуарамі. Але можна не сумнявацца, што яны падштурхнуць усіх незадаволеных дапоўніць іх больш дакладнымі і праўдзівымі звесткамі.

Яўген Анішчанка


РАЗГОН: ЗЬМЕСТ
Ад укладальніка 
МІКАЛАЙ АКСАМІТСкокі чорных гарылаў
ЛЯВОН БАРШЧЭЎСКІКрывавая ноч
ЮРАСЬ БЕЛЕНЬКІХлопцы, ці патрэбны вам лідэр?
ІГАР ГЕРМЯНЧУКПраверана: мінаў няма
ВАЛЯНЦІН ГОЛУБЕЎГаладоўка
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ Супрацьстаянне
ЛЯВОНЦІЙ ЗДАНЕВІЧНягнуткасць загубіла БНФ
МІКАЛАЙ КРЖЫЖАНОЎСКІСа збіцця дэпутатаў пачалася дыктатура…
АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКАЯ мушу дэманстраваць уладу
ПЁТРА САДОЎСКІТакое не забываецца
АЛЕГ ТРУСАЎУсё нагадвала ваенны пераварот
МІХАІЛ ЦЕСАВЕЦПагражалі… праліццём крыві
ДАДАТАКПастанова аб прыпыненні папярэдняга следства па крымінальнай справе
 

* Друкуюцца ў скароце.

1 Звязда. 1995. 20 лістапада.

2 Шестнадцатая сессия Верховного Совета Республики Беларусь ХІІ созыва. Бюллетень № 93. С. 97.

3 Звязда. 1995. 28 лістапада.

Пачатак  Цалкам Форум

№ 9 (49) - 2006

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/09/24